На крок за спiной
Усё ведаюць хмары пра грэх цяжкi твой.
Усё ведаюць хмары, ды пiльна сачаць
За кожным iмгненнем тваiм i маўчаць.
I колькi на свет твой адмерана часу,
Той, за спiной, не падкажа нi разу.
Калi вельмi патрэбна - ён не дапаможа,
А як запаветы, што сатварыў Божа?
Нi словам, нi громам i не засмяецца,
Ён крочыць гадамi, табе не здаецца.
Але там у цемры свецяцца дзверы,
Iх не адчынiць без сумлення, без веры.
I зноў за спiной на крок чалавечы
Iдзе не спыняецца думка аб вечным.
Маўчаць, назiраюць за ўсiм гэтым хмары,
Як наша жыццё цень кладзе на ахвяры.
Сяргей Брандт, 11.01.2014
Свидетельство о публикации №114011208019