Колькi гэтых лiстоу ужо напiсана!

Дачакацца б зiмы беласнежнасцi,
чысцiнi з серабрыстых нябёс,
быццам у сэрца - кахання, пяшчотнасцi,
што даруе Збавiцель Хрыстос.

Хай засыпле снег чорныя крапiны,
хай падорыць зямлi чысты лiст.
Разважай жа - якiмi ты фарбамi
новы год намалюеш на iм.

Намалюй сваю веру, як золата;
хай надзея, як срэбра, блiшчыць;
а каханне - нябеснага колеру,
зоркай яснай няхай зiхацiць.

Хай не будзе на iм чорных хмарынак,
бо яны сыплюць сумным дажджом;
хай не будзе памылак, памарынак;
лicт хай свецiць сардэчным цяплом.

Колькi гэтых лiстоу ужо напiсана!
Колькi трэба яшчэ напiсаць!
Толькi ведай: усё у Кнiгу запiсана,
Бог табе яе будзе чытаць.

Што Крывёю Хрыста не акроплена
i паставiла плямы на снег,
што падумана кепска i зроблена,
не схаваеш у сэрцы на дне.

Рашчынi лепш яго ты Збавiцелю!
I пашле Ен табе чысцiню,
дываном прауды сэрца Ен высцеле,
беласнежнасць падорыць яму.


Рецензии
Лен! Слов нет - просто чудесный стих! Крылья расправились и слёзы навернулись!

Намалюй свою віру, як золото;
Хай надія, як срібло, блищить,
А кохання - небесного коліру,
Зорей ясною хай майорить!

Слава Богу за тебя, моя сестричка!

Виктория Борисова 2   29.12.2015 18:29     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.