Детям - Беларуси-Матери

“ДЗЕЦЯМ”  –  БЕЛАРУСі-МАЦі.
 
Ня  плачце  над Радзімаю  сваёй...
Ня  згіне,
і нікУды  не  падзенецца,
пакуль  мы  ТУТ,
пакУль  жывем  на Ёй,
як  з  маці,
з  самага  маленства.

Ня  плАчце  над  Радзімаю  сваЁй...
Яна  чакае  да  сябе  пяшчоты.
Пакуль  мы  побач,
і  пакуль  мы  разам  з  Ёй,
давайце  ўспомнім 
пра  сыноўскі  клопат.

Ня  плачце  над  Радзімаю  сваёй...
Ня  вы  Ёй  здзекі  учынілі !
Чужынец-Звер  з  сваёй  хлуснёй –
і  ёсць  бяды  прычына !

Ня  плачце  над  Радзімаю  сваёй...
Радзіма  ад  хваробы  чахне…
Як  перад  Маці –
станьце  на  калені  перад  Ёй,
што  дапусцілі  на  краіне  жах  такі...

 Чужынец-Звер  пануе  над  Радзімай...
Чужынец-Звер  насільнічае  Маці...
Ня  плачце  над Радзімаю  сваёй !
Пара,
як  воінам, 
за  Маці   паўставаць.
Радзіма, як  і  Маці –
ў  нас  Адзіныя.
 
Каб  жыць  у  шчасці  з  Ёй –
пачварам  Уладу  нельга  аддаваць  !
*+*
10 студзеня 2014г.
 
 ).    


Рецензии