Хрыста нараджэнне
Хрыста нараджэнне. Зiмы чысцiня.
На плошчы прыбраная ёлка,
Святочная ноч ў чароўных агнях-
Расцвечана, быццам вясёлка.
Хрыста нараджэнне святкуе народ.
Тут музыка i вiншаваннi,
I жарты пад ёлкаю, i карагод,
I выпiўка, i пажаданнi.
I мудрыя волхвы не бачаць звязду-
Даўно ўжо глядзiць яна з неба-
Да Дзевы Марыi з дарамi не йдуць
I Божы iм сын не патрэбен.
Узрушаны ззяннем, вяселлем, вiном,
Забылiся свята прычыну!
Грахi сабе самi даруюць даўно,
Бо ў святасцi жыць цi магчыма?
I ўсе-такi просiць душа хараства!
Углядаюся пiльна ў твары:
-Даруйце,дарослага стрэнуць Хрыста
Пад зоркай шчаслiваю мару.
Свидетельство о публикации №114010600665