Душа мая прасiла чысцiнi...
Душа мая прасіла чысціні
Ў каханні гэтым… Дзе яно – каханне?
Ляцяць мае нявыспаныя дні,
І вельмі хутка будзе раставанне.
І зноў тады снягамі занясе
Мяне пакрыху дзе-небудзь у лесе,
І толькі ў неба белай паласе,
Дзе жоўты месяц сам сябе павесіў,
Убачу я кахання таго дым,
Надуманасць ці віртуальнасць мары
І зноў засну як быццам маладым,
Калі схаваюць месяц – ноч і хмары.
05. 01. 2013 г., Мінск
Свидетельство о публикации №114010503759