Зiма i святы

   Зноў гандаль елкамi iдзе.
  Смалiсты пах хвалюе сэрцы.
  А ён не дзенецца нiдзе,
  Ён прыйдзе, з намi застанецца
  Год новы! Што ён прынясе?-
  Жыцце не зменiцца нiколi,
  Але няхай не будзе болю,
   I каб здаровыя мы ўсе
   Былi. Каб роўна бiўся пульс
  Год цэлы,месяцаў дванаццаць,
  Каб добры плён давала праца,
  Каб быў шчаслiвы беларус! 
 

    ***
   Не на небе i нават не ў храме,
 Без анёлаў і без павiтух-
 Ля ягнятак,на голай саломе,
 Нарадзiўся ЁН, душаў пастух.
 
   Доўга Iосіф для стомленай Дзевы
 У Вiфлiеме прытулак шукаў-
 Услед iм вокны бяздушна глядзелi
 Ды сабака лянiва брахаў.

   Не хапiла ў гасцiнiцы месца,
 Не пусцiў чалавек на парог...
 Адчынi нашы чорствыя сэрцы,
 На саломе народжаны Бог!

 Пакладзi ў iх малое зярнятка
 Мiласэрнасцi i дабрынi!..
 Нараджаецца Бог- немаўлятка!
 Наступаюць святочныя днi 


        Перад святам
   I мароз,i завеi
 Спынiць Божая сiла,
 Твар зямлi пасвятлее
 Ад анёлавых крылаў.
 Кожнай зоркай заззяе
 Ноч i месяц у поўнi,
 Гiмн анёлы зайграюць:
 -Свет на Божай далонi...
 Дух святы сыйдзе з неба
 На людзей,каб узрушыць,
 Каб застацца і ў хлебе,
 Заставацца і ў душах.
 Валачобнiкi-волхвы
 З Вiфлiемскага краю
 Прыйдуць раптам пад вокны,
 Песню нам заспяваюць:
 -Божы сын нарадзiўся
 На зямлi,ля ягнятак,
 Божы сын нарадзiўся!
  Пачынаецца Свята!


Рецензии