Там вёска... лес... там Дзед Мароз

Мы віншаванні атрымалі,
Падзяку шлём вам ў адказ,
У Турах мы свята сустракалі,
Сабралісь там не ў першы раз!!!

Там вёска…лес..там Дзед Мароз,
Ён падарункі ўсім прынёс,
Ён у лес маніў нас і ў поле,
У горадзе так не было ніколі!!!

Мы ў паветра запускалі
Шары, іх дзеці даганялі..
І адчувалі захапленне…
І палятаць было імкненне…

Усе дарослыя , як дзеці,
А з імі ўсё цікава ў свеце:
Калядаваць, гуляць , вучыцца…
Пакой нам з дзецьмі толькі сніцца…

Так і ў гэты Новы Год,
Было нямала ў нас прыгод,
На жаль, што не было там вас,
Было б вяселле проста КЛАС!!


Рецензии