Воспоминание боли

Над высокім берагам плавала луна,
Дзе Дняпро знаходзіцца, ведала яна.
Як там людзі добрыя, ведала, жывуць,
І чаму ім слёзачкі дыхаць не даюць.

Раніцою летняю промнік узышоў
І адну зязюлечку на рацэ знайшоў.
Як тая зязюлечка, я была адна,
Бо маю матулечку выкрала вайна.

Выкрала, пакінуўшы татку і мяне...
Каб яна, нядобрая, стлела у агне!
Мне ў гэту порачку пяты год ішоў,
Татка мой любіменькі ваяваць пайшоў.

Ён пайшоў удалячынь, на франты вайны.
Засталіся з рэчанькай мы тады адны.
Праз чатыры годзікі з фронта ліст прыйшоў...
Мабыць недзе тата мой свой спакой знайшоў.

Калі жахі скончылісь, перамог народ,
Быў вялікі, памятны 45-ты год!
Шмат з тых пор у рэчачцы працякло вады,
Але ж не забудзем мы страшнай той бяды.

Хай жыве ў памяці болю ўспамін,
Як ля хаты матчынай палыхае тын,
Як бацькі, ратуючы хату і  астрог,
Так і не вярнуліся на родны парог.


Рецензии
Цудоўна! Вельмі прыемна чытаць вершы на роднай мове.
Так далей, Натальля!

Алекс Сто   06.01.2014 02:13     Заявить о нарушении