Гадок-калабок

Пакацiўся гадок
нiбы той калабок
i пакоцiцца далей паволi.
Быццам клiча лёс той
за высокай гарой
ды нясе , як той пух ад таполi.

I па схiлам крутым,
па дарогам благiм,
хуткасцi, як раней, не збаўляе.
За зялёны лясок,
як знiкае гадок
усю чароўнасць губляе ў гая.

I смяротнасць знарок
аклiкае гадок,
ды  цудоўную песню спявае.
Дзе застане начлег,
дзе прыпыне свой бег ,
год пра тое нiколi не дбае.

Колькi следам яшчэ
калабкоў лёс спячэ,
што наперадзе час нагадае?
Толькi вось чалавек
непакоiцца век,
што за тым калабком нас чакае!
 


Рецензии