Перамагая - жыць
калейдаскоп жыцця,
не забароняць шукаць і марыць,
не забароняць “я”.
Хтосьці навучыць пад сонцам лётаць,
вучыш кагосьці ты,
што да падзення – дык гэта вопыт,
гэта “палётны” стыль.
Межамі лічаць маё бязмежжа,
я – пазамежны дух,
вецер свабоды, дзёрзкі і свежы,
мой расхіснуў кажух.
Плыць ў неглыбокай вадзе абрыдла,
сорам вакол ды сум,
я папрашу мне аловак выдаць,
каб перакрэсліць doom.
Мінімум рэчаў - і так глыбока,
што зіхаціць ў вачах,
гэта мой шлях і мая істота,
хай захлынецца страх.
Хто пакахае – углыб і поруч
разам з каханым плыць,
ззяюць над морам і намі зоры,
перамагая – жыць!
Снежань 2013
Свидетельство о публикации №114010201109