Снег
Церусіў густы і дробны снег,
Абдымаў пяшчотна, цалаваўся,
На каўнер і плечы апускаўся,
Звешваўся уніз з высокіх стрэх.
Засцілаў абрусы па садах,
Закалыхваў дрэвы, нібы любы,
На шляхах складаўся ціха ў гурбы,
Зіхацеў на рэчцы берагах.
Дзе ні глянеш – чысціня снягоў,
Лёгкі подых свежага паветра.
І знікае сум з лагодным ветрам,
І душа збаўляецца грахоў.
© Copyright:
Жанна Улахович, 2013
Свидетельство о публикации №113122907863
Рецензии
Як заўсёды, Жана, чароўная карціна! І такая родная палітра слоў: і назоўнікаў (каўнер, стрэхі, абрусы, гурбы, подых) і дзеясловаў (церусіў, зіхацеў, прыбіраў) і прыметнікаў (густы і дробны, лагодны). І метафарычная вяршыня верша - "душа збаўляееца грахоў" - нібы вершаліна навагодняй елкі. Цуд!!! Творчага плёну ў Новым годзе!
Са шчырай удзячнасцю,
Люба Солошина 30.12.2013 15:36
Заявить о нарушении
Спасибо большое за Ваш сердечный отзыв, Любовь! С Новым годом! Счастья, здоровья, любви и вдохновения Вам! С теплом,
Жанна Улахович 31.12.2013 19:02
Заявить о нарушении