Мы усе загнаныя, як конi...

* * *

Мы ўсе – загнаныя, як коні.
Мы ад якой бяжым пагоні?
І не спыніць. І не суняць.
Давайце розум, людзі, маць!

Забыліся айца і маці,
Нам ні прыпасць да благадаці,
Ні Богу ў вочы зазірнуць.
Усе бягуць, бягуць, бягуць…

Куды бяжым? За чым пагоня?
Што не знайшлі учора – сёння
Жадаем разам атрымаць?
Ці варта коней заганяць?!

Чалавек нарадзіўся – спыніцеся, людзі!
Хай пасмокча дзіця мацярынкія грудзі.
Хай нап’ецца, а маці дзіцём наталіцца.
Заўтра будзе другое усё на зямліцы.

Заўтра зробіць дзіця свой няўпэўнены крок…
Заўтра хтосьці ад жаху націсне курок,
Хтосьці з роспачы петлю на шыю накіне –
Хай у вечнасці сённяшні дзень не загіне.

Хай запомніцца кожная хвіля, імгненне.
Супыніся, падумай, пастой, пакаленне.

За жахлівы настрой – папрашу прабачэння.
Прыгажосці жадалі?
Спыніце імгненне!


Рецензии
Очень сильно, из глубины души! Опаляющие болью стихи... Спасибо, Любовь, за Ваше неравнодушное сердце.

Жанна Улахович   02.01.2014 12:57     Заявить о нарушении
Да, Жанна, иногда жизнь пронзает и так. Хотелось бы коснуться иных тем. Но темы находят нас сами. Спасибо за отзыв. Добра и радости Вам в наступившем году.

Люба Солошина   02.01.2014 17:13   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.