Дзiцячыя Анёлы

            

Гараць у полымi бярозавыя  дровы,
Ноч вугалькамi ў шыбу б' ецца.
Ляцяць над хатамi дзiцячыя анёлы,
Нясуць вянкi з пяшчотай нам у сэрца.

З палётам гэтым сцiпла замiраюць
Турботы - сумы дня, стары фальварак.
I хаты з удзячнасцю гасцей вiтаюць,
Якiя так падобныя да белых хмарак.

Малiтва песняй лёгкай узаўецца,
Цудоўна - простыя з пяшчотай словы.
Ноч вугалькамi ў шыбу б 'ецца,
Ляцяць над хатамi дзiцячыя анёлы.

Сяргей Брандт, 11.08.2012               


Рецензии