Шабовiчу
Настаўнік геніяльны
І роднай мове вучыць нас,
Дае настрой спрыяльны
І кожны раз ў цудоўны свет
Усю групу адпраўляе
І вучыць, як пісаць ці не
На добры шлях стаўляе.
І кожны раз ідзеш дамоў
А ў галаве – прыметнік,
Назоўнік, сказ і дзеяслоў,
Займеннік і лічэбнік.
І кожны дзень кладзешся спаць,
А ў думках тыя словы,
Што нам наспелі вы сказаць,
Настаўнік несуровы.
А мне здавалася хвілінай,
Што мы знаёмы 100 гадоў,
І так прыемна мне бывала
Ад вашых цёплых, шчырых слоў.
Вялікі дзякуй вам за ўсё
І поспехаў у жыцці
І ведайце, што лепш за вас
Нікога не знайсці.
Нам не забыць ніколі вас,
Як не забудзем школу,
Настаўніка-пісьменніка
Шабовіча Міколу.
Баслык Любоў і 131 група
ФСПТ
Снежань,2009
Свидетельство о публикации №113122705160