Давай немного помолчим

Давай, мы  крыху  памаўчым...
***
Давай, мы  крыху  памаўчым...
На  горад  напаўзае  вечар.
Накінуўшы  спінжак  на  плечы,
на  лоджыі  п’ю  каву,
думаю  аб  нечым.
І  сам  ня  ведаю –
аб  чым...

Як  добра – ты  са  мною,
побач...
Мы – разам  каву  п’ем, маўчым.
Над  намі  зорак  далячынь.
Размоў  вясці – няма  прычын.
Навокал – цішыня,
і  хутка – поўнач...

Сядзім, нікуды  не  спяшым...
Ня  трэба  нам  нікуды  бегчы.
У  нас  з  табою  тут  сустрэча.
І  з  намі  разам – ціхі  вечар.
Давай, мы  крыху  памаўчым...
*+*
27 снежня 2013г  …ноччу…

 


Рецензии