Не азiраючыся
ва ўсіх спаборніцтвах ідуць.
За ім усе выпрабаванні,
салёны пот, вайна, прымус.
Каб за другі, або за трэці,
дык можа меней страт было б.
Але калі не страціш вечар,
дык не набудзеш раніцой.
Не будзе сніцца падарожжа,
без успамінаў дзесьці там,
дзе ўсё па іншаму настолькі,
што немагчыма помніць нам.
Няма прызоў неверагодных?
Не надта, братка, і сумуй.
Ты працаваў на іх што конь той,
якому вершнік і халуй.
А калі так, дык нешта будзе.
Няхай не будзе, як хацеў,
як захацелася у глуздзе,
але як трэба для цябе.
Бо ты не глузд, не толькі з сэрцам.
Ёсць шмат чаго ў цябе,
з табой,
што хоча жыць як самы першы,
наперад гледзячы з журбой.
Усё такое, як той хвосцік,
як тыя дзеткі па кутках.
Яны з журбой глядзяць не звонку.
Яны знутры глядзяць на жах.
Свидетельство о публикации №113122600233