Бяссэнсоуны набор займенн кау
Я - тая, хто нідзе...
Ты - той, хто не ные ад болю,
а я - тая, хто не выйдзе зь цемры на сьвет.
Яна - тая, хто адразу...бяжыць на спатканне
Ён - той, хто не прыйдзе і ...ніводным словам....
А я, ты ведаеш, ніколі.... і нікому....
Радок за радком, слова ў слова, сьлед у сьлед... бегучы ад болю.
Яна, ты ведаеш, такая...
А ён, ты жадаеш бачыць, што сонцам жыве...
А я насамрэч печыва ў гарбату макаю
і бываю празрыстай у сьвятле.
Мы - тыя, хто ніколі
і тыя, хто нідзе,
але тыя, хто заўсёды
па розным хвалям ветру плыве.
Кажу табе, мы - тыя, хто па розных аблоках жыве,
па розных старонках, але нікуды не ідзем.
Таму мы ніколі не сустрэнем адзін аднога...
Мы - тыя, хто ніколі, але заўсёды пра Бога...
ML 13
14.12.13
Свидетельство о публикации №113122601847