Железный Человек с дубинкою

(Иллюстрация - рисунок Васи Ложкина)

МінскіЯ  Хронікі. 
Жалезны  Чалавек  з  дубінкаю.
***
Я – магутны, сталёвы.
Я – з  жалеза  увесь.
Я – Дзяржавы   ахова,
ад  Оршы  да  Брэста.

Я,  Дзяржаве – карысны.
ТУТ жалеза  ў  цане !
Чалавечая  існасць –
не  цікавіць  мяне !

І  гляжу  я  з  пагардай,
на  людзей – як  шчанят !
Бо, я – частка  Улады !
Я – яе  шасцярня !

Пракачусь – і  знявечу !
Накатаю  лапшы !
Не  бывае   ў  жалеззя
аніякай   душы.

Я – ня  тое  жалеза,
якім  можна  рабіць.
Нож, з  мяне – каб  зарэзаць !
Куля – каб  пазабіць !
І  няма  ў  мяне  сэрца –
каб  народ  мог  любіць !

Я – Улады  уласнасць !
Мною – толькі  пужаць !
А  улада  мне – масліца,
каб  ня  з’ела  іржа !
*+*
24 снежня 2013г. …Ноччу   у  Менску…


Рецензии