Каля пераправы

Так бурліць вада ў рэчцы.
Ой, шырокая – злуе…
І масточак утапіўся,
Не  відаць яго нідзе.
З берагоў выходзіць рэчка,
Так злуецца на  людзей.
З таго берагу–казача
На кані прымчаў хутчэй!
Пасадзіў з сабой красуню
Ды  паехаў да людзей.
А вада кіпіць у рэчцы
І злуецца ўсё мацней.
На тым беразе дзяўчынка
Устрывожана глядзіць.
Яна ў жоўценькай сукенцы,
Нешта кажа,ўслед бяжыць.
Не пачуць ім тыя словы,
Гэткі грохат ад  вады!
Мо, хацела сберагчы іх
Ад  ліхой  якой  бяды?


Рецензии