Жаданне прасталюдзiна

               


Кожны трэцi - судзiмы,
Кожны шосты - паэт.
Але не для прасталюдзiна
Набожны лагодны свет.

Не для яго галосна
Пяюць кожны раз салаў’i.
I гэтыя плямы на кроснах,
I каляндарныя днi.

Не для прасталюдзiна
Смутак засiжанных хмар.
Рып здранцвелага млыну,
Прыгожы дзявочы твар.

Не для яго вiдавочна,
Месяц срабрана гарыць.
Дзень прабяжыць, а ноччу?
Да ночы патрэбна дажыць.

Кожны трэцi - судзiмы,
Кожны шосты - паэт.
Жаданне прасталюдзiна -
Вадою пралiцца ўслед.

Сяргей  Брандт, 18.12.2013               


Рецензии