Цягнiк

Нічога заўжды не прыходзіць знянацку
Грошы, каханне, любімыя цацкі.
Магчымасць усё мець варта многіх пакут
І нават пакінуць родны свой кут.
Ты ў спробах знайсці сваё прызначэнне,
Яно патрабуе непростых рашэнняў.
Калі ты стаміўся ад гэткіх умоў –
Хутчэй на цягнік і дамоў.   

Ты верцішся ў колы ў вавёрчыным стане,
Жыццё працякае на працы і ў краме,
І недзе між імі ты штосьці губляеш –
Ты паліш, ідзеш, зноўку паліш.
Аднойчы раптоўна ўсім кажаш "бывайце!",
Затым ў фэйсбуку, у скайпе, у кантакце
Ты стомлена пішаш некалькі слоў:
"Хутчэй на цягнік і дамоў".

Здаецца, ты маеш усё, што патрэбна,
Усё, каб забыцца аб справах ганебных.
Між тым ты штовечар глынаеш навіны
Сваёй занядбалай самотнай Радзімы.
Калі дачакацца не можаш світанку
Пад коўдрай лунае святло з-пад фіранкаў,
Нідзе не укрыцца ад жудасных сноў –
Хутчэй на цягнік і дамоў.

А дома насамрэч усё без змяненняў:
Усё тыя ж патугі, змаганні, імкненні.
Сябрам не ўцяміць пад цягам турботаў,
З чаго ты спрабуеш адчуць асалоду.
І вось ужо цягнік ад Радзімы уносіць –
Табе застаецца ціхенька зайздросціць
Таму, хто нават праз столькі гадоў
Пешшу можа дабрацца дамоў.

Пасля разумееш наступствы памылак,
Магчыма, не там ты абраў свой прыпынак.
Квіток у адзін бок, ён, нажаль, беззваротны –
Ці ёсць яшчэ шанец у тых, хто не згодны?
Усё, аб чым марыў – звычайнае смецце.
Кім быў пры жыцці, застанешся ў смерці.
І ты бы хацеў апынуцца буслом,
Укрыць каб краіну бялюткім крылом.


Рецензии
Когда твой дом одинок,
В нём нет любви и детей,
В нём нет родных и мечты,
Беги из него вон.

Когда ты сам одинок,
Ни чувств, ни боли,
Нет даже соли,
Беги от себя прочь.

Когда твой берег забыт
И пристань морская пуста,
Корабль не придёт,
И хватит о нём грустить.

Когда твой разум спит
И в душе пустота,
И сердце молчит…
Везде тишина…

Твой дом как тюрьма.
Нужна ли она?!

Даррина Камана   07.06.2014 21:59     Заявить о нарушении