Интересно же выяснить, перед смертью

Са  зборніка  «Гішторыі  дзеда  Алега».
***
Цікава ж  зведаць  перад  смерццю…
 ***
У  жывога  чалавека
ёсць  цікавасць – да  ўсяго !
Ды  шчэ, паглядзьце, выбірае…
Што  з’есці ?
Пакахаць  каго ?
І, нават, месца, калі  ён  памрэ,
то – дзе  каб  пахавалі…

Пакуль  жыве,
яму ж – няймецца !
Вучыцца – на  каго ?
Кім  быць ?
Дзе, лепей, працаваць ?
Ў  якую  вопратку  адзецца ?
І, потым, ён  калі  памрэ –
як  яго  будуць  адпяваць…

Жыве жа, неяк, доўгі  век –
а  цікавасць  не  знікае, аніколі !
Як  жыць ?
Дзяцей  як  гадаваць ?
З  кім  давядзецца  сябраваць ?
І – сябрам  будзе  што  за  чалавек,
з  якім  ён  з’есць  “пуд  солі” ?
А  шчэ, калі  памрэ,
ці  будзе  сябра  ўспамінаць…

Было б  цікава –
мёртвых  распытаць…
А  там – на  “свеце  тым”,
якая-небудзь  ёсць  “цікавасць” ?
Чаму,
як  матылькі – на  “свет  той”  ўсе  ляцяць ?
Як  быццам  “свет  той” –
чымсьці  ўсіх  нас  вабіць…
*+*
18 снежня 2013г.
 **( цікАвасць – интерес; ды  шчэ, паглЯдзьце – да и ещё, посмотрите;
пакахАць – полюбить; дзе  каб  пахавАлі – где чтоб похоронили;
дзе, лЕпей, працавАць – где лучше работать; вопраткУ – одежду;
адпявАць – отпевать; нЕяк – как-то; не  знікАе, анікОлі – не исчезает никогда;
распытаць – расспросить; чЫмсьці – чем-то; вАбіць – привлекает).


Рецензии