Прыгон
Так адказаць хачу бязмежжу,
і не хапае на адказ.
Пытанне ёсць.
За што ж ты неба?
Каб хтосьці ведаў лепшы шлях...
Каб давялося дазнавацца
аб непакорлівасьці ў жах,
калі няма ніякіх шанцаў,
а ўсё ж здзяйсняўся супершанс.
Не, не было, раней і потым
І ў гэты момант не пазнаць.
Не пазнаецца больш, чым хочаш.
А меньш ужо не атрымаць.
Або глынай праблемы цалкам.
Або замры і не нашкодзь.
Не кожнай рыбіне быць малпай.
І мне бязмежжам быць з чаго?
Не разумею. Не патрэбна
ні атрымоўваць, ні даваць
адказ мацнейшаму, з мацнейшых.
Бо не хачу ўжо ўсё стрываць.
Свидетельство о публикации №113121600816
Нина Секержицкая 16.12.2013 14:11 Заявить о нарушении
Але з аднаго боку ў сваёй большасьці і рыбы і малпы істоты калектыўныя. Гэта іх аб'ядноўвае.
Розніца ў дробязі. Рыбы капіруюць зграю, а малпы суседа.
Або суседку.) Ну максімум парачку.))
Яны ўмеюць падзяляць увагу на галоўнае і другаснае у самым галоўным.
Владимир Кабердин 16.12.2013 15:12 Заявить о нарушении