Жыццёвы лабiрынт
Заўсёды будзе шлях жыццёвы адзiн.
Каб не блукаць, ад страху не самлець
I каб у цемры апярэдзiць сваю смерць.
На крок цяжкi пакінуць за спiной -
Каб не заўважылi яны стук сэрца твой.
Пачуеш побач зноў смурод магiлы -
Няма жывога болей, толькi ўспамiны.
Крылом счарнеўшым жудасна махне,
Закрочыць моўчкi i цябе не прамiне.
Дагонiць лямант i кране перапалох,
I не заўважыш, бо згубiлi вочы зрок.
Хто знойдзе першым гэты ўваход -
Таго адпусцiць яна жыць яшчэ на год.
Якiм бы складаным нi быў лабiрынт,
Заўсёды будзе шлях жыццёвы адзiн.
Сяргей Брандт, 15.12.2013
Свидетельство о публикации №113121601008