Ня трэба
Нам разысціся час прыйшоў.
Застаўся толькі пах на целе
І шум у вушах ад сварак-шоу.
Хай развітанне не прычына,
Каб пазбягаць успамінаў тых.
Але лягчэй пасля зачыну
Сваёй душы ад нас саміх.
Як смешна! Старае каханне
Здаецца дзікім і дурным,
Але калісьці мы казалі,
Што добра разам і адным,
Казалі, будзем назаўсёды,
І моцна верылі тады
Ў адзінства душ, у моц прыроды,
Што пранясем мы праз гады.
Вось лёсу жарт! “Няма кахання” –
Пасля вялікіх кажуць слоў,
Засталася расчараванне
Ў чарзе нявыкананых сноў.
Запомні, сябра, слоў – ня трэба,
Яны без кошту сёння тут.
Бо потым будзеш крыўдзіць неба
Ад сораму і ад пакут.
Свидетельство о публикации №113121505788