O, час халодны, быстрацечны!

"У Тучы гурбаў сьнегу многа
Ў Германii такiх няма.
Тут еўрапейская зіма".

Таму для нас адна дарога
У Тучу ехаць праміком
Найсці пусты, забыты дом
Зайсці к бацькам, ўславіць Бога
За тое, што ў дзіцячы век
Дарыў нам белы, пульхны снег.

Зайсці пад Новы Год у клуб
Ці можа ў школу завітаць,
Гады былыя прагартаць
На лысым фоце ўспомніць чуб,
Дзе цішыні ўжо зашмат
Між пачарнеўшых з думак хат.

Ад думак, што дзятвы няма,
Што край бязлюдзяе, дзічэе
І больш ня цепліцца надзея,
Што вось абудзіцца зіма
Званкамі смеху маладога
І ажыве ізноў дарога.

О, Туча, родная мая!
Каханне першае й боль вечны
У час халодны, быстрацечны
Сустрэў у тваім  парку я
Узімку, у 9-ай клясе
І дым гадоў той свет ня згасе!


Туча - маё роднае сяло.


Рецензии