У чэрвень завiтала восень
Цяпла не будзе дзве нядзелi,
Табе, паэтка, не здалося.
З дажджамi хмары наляцелi,
У чэрвень завiтала восень.
Напэўна захварэў наш Божа,
Ён днi, як мары пераблытаў.
Нясе пялесткi, сцюжай косiць
Hа мокрым, як ад слёзаў плiтах.
А лета хутка павярнецца,
Бо каляндар гартае вецер.
Бач пацяплела цi здаецца? -
Анёлы паляць думкi-смецця.
Сяргей Брандт, 13.12.2013
Свидетельство о публикации №113121411264