КАЗА
Да мяне ў хату
Ды прывёз з сабой казу –
Рыжую, махнатую.
"Можа, лепей навязаць
На двары, за хатаю?"
"На двары? Але ж ваўкі
Ходзяць там зубатыя!"
"Дзе ж падзець тваю казу?"
Гавару Антосіку,
"Можа лепш яе прадаць?
Вунь сусед,хоць і лядач,
Гэтак пяліць свае зенкі
На казу лахматую!
Паспрабуй яму аддаць
Гэткую бадатую!"
А каза Антосю: "Кінь,
Хто падыйдзе да мяне?
Забадаю ўсіх я- згінь!”
Тут Антосік пабялеў,
Нібы чымсці захварэў.
Размаўляе з ім каза
Чалавечым голасам!
"Жарты,браткі,а ці не-
Ушчыпніце вы мяне!"
А яна -давай крычаць,
Ваяваць у хаце!
Не падпусціць а нікога,
Развалілась спаці.
Паглядзеў на то Антось
Ды бягом к суседу:
"На, вазьмі яе,браток,
Бо я ў горад еду.
Знойдзе скарб яна табе,
Зажывеш багата,
Будзе добра пілнаваць
Ад напасці хату!
А яшчэ ў прыдачу,братка,
Я адсыплю табе злата."
Як пачуў сусед пра тое –
Павалок казу з сабою…
А Антосік быў як рады,
Што пазбавіўся ад ада.
"Што за цуда ды за ліха?!
Раптам усё кудысьці знікла…
Ажно косы ўсе дыбком –
Дзе ж усё падзелася?!
Можа, праўды я саснуў?
Гэтак бы хацелася!"
Свидетельство о публикации №113121309909