Про Курей, подсчёт Яиц, и Петуха

Са  зборніка  "Гішторыі  дзеда  Алега".
***
Пра  Курэй, падсчот  Яек, і  Пеўня.

На  двары  маім
стварылася  няшчасце.
Куры – вЫказалі  Пеўню  недавер...
Увечары – ня  йдуць,
ў  куратнік  класціся,
гаманяць  на  ганку – і  дзяўбуць  у  дзьвер...

Квохчуць...
Мітынгуюць...
Сабралі  курыны  "самміт".
Патрабуюць,
каб  на  "самміце",
я – пабыў  Главою.
Квохчуць,
што  ня  могуць  самі
вынесці  рашэнне  дзелавое.

Кот  мой, падбухторвае:
– Пайшлі, пайшлі !
Трэба  курам  "самміту"  наладзіць.
– Бачыш, колькі  табе  Яек  наняслі !
– А  то  могуць, дзед,
і  ганак  твой  абгадзіць...

Кот  мой, я  скажу  вам,
тая  яшчэ  шэльма...
З  Пеўнем, разам  кур  тапталі...
Морда  хі-і-ітрая,
ну – прамацькі  той  Шэйман.
Не  хапае, разі  што, мядаляў.

У  Пеўня, Кот  мой,
науродзе – кансультант.
Нешта,
быццам бы  разумнае, параіць.
А  "гарласты" – робіць  так,
што  любая  справа,
ў  нейкай  срані...

Кот  і  Певень,
утаяцца – за  сараем,
толькі  і  чуваць, як  певень:
– Так ! - Так ! - Так! – на  ўвесь  гарод...
Падтрымлівае, значыцца  Ката,
ва  ўсім, што  шэльма-Кот  параіць.
І  зробіць, потым...
І  усё – наадварот...

Ды  нешта  там  не  падзялілі,
Кот  ды  Певень.
Мне  у  гэтым  цяжка  разабрацца...
Можа, Певень  без  Ката,
стаў  "хадзіць  налева"...
А, можа  Кот,
Пеўню – нападляччыў...

Выйшаў  да  курэй  я,
з  частаваннем.
"Швэдскі  стол"  насыпаў  ім,
з  ячменю.
Куры – Яйкі  мне, усе  пааддавалі...
А  я – кажу:
– Аддайце ж  крыху  Пеўню.

– Вунь жа, ён – стаіць, такі  паважны...
Прыхаваўшыйся  за  брамкай, ад  народу...
А  грэбень  у  яго –
ну, як  у  шурыка  фуражка...
І  курыца  там  з ім,
са  слуцкае  пароды...

Покуль  курам  я  пра  "самміт"
Што  "самміт" – справа  палітычная...
Певень, на  ўвесь  двор  галосіць,
што  на  двары – ён, самы-самы-самы !
З  усіх, хто  тут, дэмакратычны !
 
І – таўчэцца,
пасярод  майго  ячменю !
Горда  "запрашае  да  стала" – грабень  касы !
Быццам – гэта  ён,
з  сваёй  кішэні,
ячмяню  усім  тут  панасыпаў...

Куры, адчуваючы  падтрымку,
ну – канешне, ў  якасці  мяне,
закудахталі,
каб  пеўня  я, за  шкірку,
і -  зварыў, сабе – у  чугуне !
 
 – А  гэта, з  слуцкае  пароды,
што  падсчоты  робіць –
хто  колькі  Яек  знёс  на  стол.
– Нам  сорам, дзед,
перад  усім  народам,
табе, па  падсчотам – анічога !
А  пеўню -  процантаў  пад  Сто !
 
У  курэй  прэтэнзія  такая –
певень, ім  для  Яек –
не  патрэбен !
Бо, дармаед, і  свалата  ён –
адбірае  нават  крошкі  хлебныя !
 
– Мы  працуем,
павышаем  яйканоснасць.
Самі   Яйкі  грэем –
каб  былі  тут  кураняткі-дзеці.
А  гэты, з  грабянём,
на  двор  увесь, галосіць –
што  куранёнак  тут – ягоны,
кожны  трэці !
 
– А  мы – ня куры  на  Двары, а – грамадзянкі !
Нам  не  патрэбен певень, як  "хадзЯін".
Мы  самі  хочам  быць  ў  сваім  Двары - хазЯйкамі !
Ня  хочам  болей  быць  раззявамі !

Кот  мне  шэпча:
– А  давай, дзед,
пеўня  зварым...
І  аблізваецца, вусатая  халера...
Думаю....
А  што...
Звару, бо  не  купляць – задарам !
Хопіць  аж  на  тры  талеркі.
Мне, суседу, і – кату.
І  павячэраем, утрох, на  хаце,
з  гарэлачкай, пад  гэту  смакату...
І  "самміту"  кажу:
– Ну, так  таму  й  бываці.

Пеўня  згроб  за  лапы,
напаказ,
каб  куры  бачылі,
што  справядлівасць – ёсць  на  Сьвеце !
І  пайшоў,
спаўняць  ўсяго  Двара  наказ,
пеўня –
абшчыпаць, зварыць, і – з’есьці !

Вось  і  ўвесь  Алега-Дзеда  сказ. 
*+*
11 снежня 2013г.


Рецензии