А я ня заляцаюся...
Я вершкі пішу
Працую, бо стараюся
Уратаваць душу.
Бо мыслю тожа гэтак:
Ад беларускіх лек
Змарнее і падлетак
І сталы чалавек
А як дадуць скаціне
Замежны той пегас
І галаву адкіне
І спусціць дух ураз
Ды папаўзе паслоўка
Па сёлах там сама,
Свіней што рэжа лоўка
У нас з Афрыкі чума.
І з думкай аб народзе
Нам скажа ветынар:
Чума сама прыходзе,
Кармы ж - расійскі дар.
Свидетельство о публикации №113121000957