Перад Ражством

   

Замятае палi снег,
Даўжыню хавае рэк.
Вецер вые, пяе воўкам,
Атрымаў дубок ватоўку.

I стаяць у снезе хаткi,
Спяць вавёркi, лiсяняткi.
Бачуць сонейка ў сне,
Лес вясёлы па вясне.

А над дахам раве глуха,
Трасе мехам завiруха.
Замятае палi снегам
I гуляе ўздоўж па рэкам.



Сяргей Брандт,  10.12.2013               


Рецензии