Конституционные Права Кота

Са  зборніка  "Гішторыі  дзеда  Алега".
***
Канстытуцыйныя  Правы  катА.

Кот  мой, з  вечара,
надзьмуўся.
У  куток  залёг,
маўчыць.
Можа  хворы  мой  катуся...
Думкі  сьвербяць – як  лячыць ?

Я  яму – кіўбаскі,
"пальцам  піханай",
валяр’яначкі – у  сподачак...
Не  панюхаў, нават,
вось жа  ліха !
Точна – хворы  мой  каточак...

РаніцОй – ляжыць, гляжу  я...
Бачыць  гэта – не  магу !
Я, кацяру – пад  кашулю,
і – ў  поліклініку, бягу !

Скрозь  чаргу – да  урача,
я, паціху, ціснуся.
А  хтосьці, злева, закрычаў...
Справа – нехта  піскнуў...

Калі б  хто  мяне – ў  храбет...
Ці, па  мордзе  далі б   мне...
Дык, не  было  такога, не-е-е...
Бо, усе  тут – дахадзягі.

Таму, пралез  я  без  "мацяры",
у  кабінету,
да  ўрачыхі,
і – з-за  пазухі  кацЯру,
цягну  ёй,
на, вось, хворага – лячы !

Я жа – добра  ёй  знаёмы,
не  па  хворасці  якой,
мы, суседзі, дом  ля  дому –
побач  нашае  жыццё.

Я жа, ёй  у  помач –
з  бульбай  зладзіць,
ці, там, дровы  складаваць...
І  яна, бывае  зойдзе, ў  хаце –
па-жаноччы  папрыбраць...

А  тУта, я – ката  ў  лячэнне...
Як  ей  гэта  прынімаць ?
Ці, палаяць – ў  навучэнне...
Ці, з  старога – рагатаць...

Дык, я ж  ня  лезу, каб  лячыцца.
Мне – ўжо  хутка  паміраць.
А  для  катоў – няма  бальніцы...
То – з  чаго ж  тут  выбіраць ?

Кот жа – мой  таварыш  жЫцця...
А  Існасць, ён – не  выбіраў...
Атрымальнік, можа  быць  ён,
Канстытуцыйных  Чалавеччых  Праў !

Суседка-ўрач  ўздыхнула  цяжка...
Дохтар, ён – для  ўсіх  урач...
Кажа:  – Вылячу  твайгО  кацЯшку...
Цягнісь  да  хаты, і  ня  плач.

– А  Канстытуцыя, сусЕд – паперкі...
Няма  ў  ёй  месца –
ні  катУ, ні  Чалавеку.
– На  Беларусі –
ёй  можна,толькі  зАдніцу  падцерці...
І  слязінка  пацякла  ў  ўрача, з-пад  века...
*+*
09 снежня 2013г.


Рецензии