Маладосць
Падрасла неяк хутка,
Суседка дзяўчына,
Па сцяжыне прыгожа,
Iдзе ўздоўж мяжы,
Вось праходзiць ля хаты,
Ад самага тына,
I хусцiна блакiтам,
Пад касою ляжыць.
Расквiтнела дзяўчына,
Чароўнаю кветкай,
Як рамонак на лузе,
Што расце сярод траў,
Як пралеска на снезе,
Што ў лесе пад веткай,
Нiбы казка купалля,
З беларускiх дубраў.
Час iмклiва iдзе,
I сталеюць дзяўчыны,
Вырастаюць з малых,
Летуценняў i сноў,
Рух жыцця не спынiць,
Ен спрадвеку адзiны,
I пачатак бярэ,
Ад сваiх берагоў.
Свидетельство о публикации №113120809130