Сняжынкi
Праз чорныя галіны пазіраю,
Туды, дзе птушкі любяць неба,
Маўчу ды, сумна разважаю...
Гляджу ды бачу цуд няспынны,
Цвярозыя ці п'яныя дзяўчынкі,
Без перапынку нос казычуць,
Так падаюць на твар сняжынкі.
У вочы лезуць, колюць шчокі,
Усё цэляць каб на вусны сесці,
Сагрэцца ды ў цяпле б растаць,
Не трэба тут вялікай чэсці.
Эх, ведалі б вы трохі болей,
Сварлівыя, пацешныя бландынкі,
Сакрэт, што дапаможа разагрэць,
У каханым сэрцу сэрцы льдзінкі!
Там можа ў небе лепей бачна,
І ёсць адказы ўсе на свеце,
Запыт мой к вам малю пачуйце,
"Сняжынкі, вас чакаю ў вецер!"
Свидетельство о публикации №113120800639