Любiмы край

Любімы край,  мой родны дом,
Стаіш малюнкам за акном
Палесся благастны пейзаж
Лясоў, палеў і рэк купаж.
 
Бярозак белых карагод      
Кружыць стваламі ў балот.
Сасновы бор, як вартавы,
Стаіць уздоўж лугоў травы.
 
Дубоў там стогадовых раць
Нясе былых часоў пячаць.
Лугоў і кветак пастараль,   
Паветра чыстае  - крышталь.
 
Сярод палескай цішыні
На рэчку Прыпяць з вышыні
Глядзіць з дзяцінства горад мой,
Стаіць у снах ён над вадой
 
Стары мой горад над ракой
Збярог стагоддзяў нам спакой.
Мазыр, ты памяць праз гады,
Са мной застаўся  назаўжды.
 
Жыву ў далекай старане,
Усе часцей  я бачу  ў сне
Любімы край, мой родны дом.
Сумую за сваім гняздом.


Перевел стих на белорусский.


Рецензии