Лодка кахання

(Аўтар Ягор Сяроў)

Лодка плыве па рацэ,
Вёслы павольна рушаць,
Берагам белы бэз,
Пахам за горла душыць.

Уздоўж камышовы тын,
Летнi прыгожы вечар,
Лодка, рака i бэз,
Добры пачатак сустрэчы.

Разам далонь у далонь…
У лодцы плыве каханне,
Кветкай цвiце маладосць,
Гэта пара спадзяванняў.

Лодку кранае анёл,
Цёплым чароўным светам,
Птушкi пяюць навакол,
Ладным, пявучым санэтам.


Рецензии