Так мiлагучна й зьнянацку...
Звышы зьлятая, талы сьнег
Прагаманіў аб цёплай хаце,
Дзе замест сонца Ваш усьмех.
Дзе на палетках рунь гагоча
У зімным водгульлі палёў,
Дзе ўлетку ўсе руменкі хочуць
Каранаваць вянком галоў.
Як той разьбяр тугуе дрэвам,
Як хварбы трызьнюць мастаком,
Вы, мая сьпеўная Венэра,
Так я да Вас ляцець гатоў.
І нашы вочы стануць зьзяньнем
Заранкаў над гудым лясом.
Вы -- майго суму мілаваньне,
Як выдма, цешыцесь зь пяском.
Руністы покрыў усьцілая,
Лятуць сьняжынкі-першанцы,
Пяшчотных дум не загасая,--
Майго каханьня пасланцы.
Свидетельство о публикации №113120710811