Дзень белы даганяе ноч...

***
Дзень белы даганяе ноч,
Бярэцца на відно ўжо ў хаце.
Не клаўся спаць, а з маіх воч
Цячэ святло, як слёзы ў маці.

Яшчэ цячэ, хоць крочыць дзень,
Жыццё сумотнае начное,
Жыццё, як стомлены алень.
Але за што яно такое?

Снежань 2013 г. 


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.