Нейкi мокры снег ляцiць...

***
Нейкі мокры снег ляціць
За маім акном высокім.
Нехта, як і я, не спіць.
Нам не спіцца – адзінокім.
А жыццё? Жыццё бяжыць!
Не дагнаць яго нікому.
Снег пад вокнамі ляжыць,
Нібы ён упаў у кому:
Ціха, мірна, бы абмяк,
Бы таксама – памірае.
Мокры снег ляціць і… шмяк –
Шлях жыццёвы абрывае.

06. 12. 2013 г.


Рецензии