Калi такая у цемры ноч...
Калі такая ў цемры ноч,
Дзе снежань сцішаны разліўся,
Ты ў думках кроч, паэт, і кроч
Да тых мясцін, дзе нарадзіўся,
Дзе пахаваны бацька твой,
Дзе неўзабаве ляжа маці.
А на душы – сляпы спакой,
Як быццам думкай праараць
Мінулае – зусім не боль,
А толькі нейкая спакуса.
Калі такая ноч, дык соль –
Увесь той снег для беларуса.
06. 12. 2013 г.
Свидетельство о публикации №113120601602