волки

i варта табе зачыніць за мной дзверы,
як зіма праб'е насковзь сваім холадам гэтыя сцены.

мы будзем кружыцца завеяй ў нагах адзін аднаго.

два снежных ваўка з ікламі, голадам
і ня выказанай пяшчотай у вачах.
зачыні гэтыя дзверы за мной -
пакінь ваўчыцу назаўжды без яе ваўка.

чуеш як яна вые ў адзіноце?

зіма дыхае за спіной.

я адчуваю як пакрываюцца інеем вейкі.
дурноцце.
аднак чамусьці цямнее ў вачах.

абнімі мяне,
адагрэй мяне,
пабудзі мяне раніцай.

нам ужо ніколі не выратавацца.

давай застанемся шматкроп'ем ва ўсіх радках.
давай сустрэнемся ваўкамі ў наступным жыццi.

абнімі мяне,
адагрэй мяне,
не пакінь.

04/12/2013


Рецензии