Заусёды маю лустку хлеба...
Хоць не Купала і не Броўка,
Але складаеш вершы лоўка.
Заўсёды можаш дух падняць -
Сяброўка ты ў мяне на “ПЯЦь”!
Ты гэта правільна сказала,
Што нам усім пашанцавала.
А той, хто з дзятлікам сябруе,
Той ўжо ніколі не сумуе.
ад Бітно:
Настаўнік вельмі добры быў,
Ў хвост і грыву..не…не біў,
Але не шкадаваў хваліць,
Вось… трэба так сяброў вучыць!!!
І што чакае нас далей??
Лятае птушка ўсё шпарчэй,
То дзятлам міла шпацыруе,
То з аднакласнікам шуткуе!
Са мною сумаваць не трэба,
Заўсёды маю “лустку хлеба”,
Якую раздзяліць гатова
З сябрамі…верце мне на слова!
Таму ўсе сыты “хлебам”, вершам,
І мы не лічым, хто той першы,
Працягне руку, падтрымае…
Хто разам песню “заспявае”…
Свидетельство о публикации №113120400598