Не, не Купала я, не Броука, але ж складаю вельми л

Ад шчырага сэрца
Удзячны я табе сяброўка,
Хоць не Купала ты, не Броўка,
Перахапіла мне дыханне
Тваі чытаўшы віншаванні.

Ўсяго так многа нажадала,
Каб здзейснілась з таго хоць  мала,
Душа б ад радасці спявала,
Ў вакенцы б сонейка іграла.

Спіну пачухаў пад лапаткай,
Здалося нешта не ў парадку,
Што муліць там? Ах, Божа мілы,
Дык гэта ж вырастаюць крылы!

Арганізатар ты выдатны,
На выдумкі з дзяцінства здатны -
Павіншавала цэлым класам,
Таго й глядзі - яшчэ калгасам.    (жартую)

Гады лічыць з табой не будзем,
Пра гэта лепей пазабудзем.
Сяброў,  як ты,  на свеце мала.
А значыь, мне пашанцавала.

З падзякай і сяброўскім прывітаннем,
Валера



Адказваю:

Не я не Броўка, я – Бітно,
І не Купала я, вядома,
Не п,ю я віскі і віно,
І гэты факт табе знаёмы..

А сэрца шчырае я маю,
Таму, ўсё, што я жадаю
Павінна збыцца, не хвалюйся,
Таму чакай падзей, рыхтуйся!

Няхай душа твая спявае,
А я яшчэ раз нагадаю,
Што адпраўляла шчасця мех,
Вяселле, радасць, добры смех!!

А крылы??? Вершы да без крылаў???
Калі такое ў свеце была,
Яны ўжо выраслі даўно,
Не верыш??? Дык спытай Бітно!!

Памацала я пад лапаткай,
Там нешта ёсць, прызнаюсь, братка…
То можа палка ад мятлы???
Захоўвае мае тылы?

Або прапеллер, з ім спадручней,
Згадзіліся бы, нават, вучні,
Што час ад часу ён патрэбен,
З ім лёгка на зямлі, і ў небе!

Фантазій у сяброўкі шмат,
Але ж, я адхілілась, брат
Ад тэмы, трэба закругляцца,
Пара мне за работу  брацца!

Я сябраваць не з кожным згодна,
Люблю я ў думках быць свабоднай,
Прабач, мо  што не так  сказала,
Але ж нам ўсім пашанцавала!(і нам з табой і з Таццянай, з Ёськай і Бэлай)


Рецензии