Пажаданне

(Аўтар Ягор Сяроў)

Жадаем Вам цудоўных дзён,
Жыцця iмклiвага ўзлёту,
Няхай расце ля хаты клён,
I птушкi кружаць да адлёту.

Жадаем радасцi крынiц,
I доўгай лёгкасцi ад ранка,
Прыгожых у начы зарнiц,
Ды прахалоды каля ганка.

Жадаем жыць i працаваць,
Ад родных нiў не адмаўляцца,
Нiколi годнасць не губляць,
Людзьмi сапраўднымi застацца.


Рецензии