Зелле ад дзiцячай ляноты

               
Трохi порхаўкi зялёнай,
Мухамора жоўты бок.
Лiст сухi старога клёна
I... гарклявы агурок.

Ад кажанчыка крыло -
Каб ляноту праняло.
Жабяня, таўсты трытон
Кладзём побач у бiдон.

Затым жменьку туманоў,
Зверху моху i сунiц.
Лыжачку дзiцячых сноў
I хвасты ад блiскавiц.

Ад таракана - спiнка,
З малiннiка галiнка.
Словы потым прашаптаць,
Даць глынуць - зачараваць.

I ў вечар на суботу
Прападзе, як сон лянота.
A прымаць такое зелле
З лясным чаем i варэннем.


Сяргей Брандт,  29.11.2013               


Рецензии