паст пэрфэкт

недзе ў глыбіні маёй душы
памірае ў самоце
настаўніца ангельскай мовы.
гэта стала відавочна ўчора
калі мне патэлефанавала
чатырнаццацігадовая стрыечная сястра -
яна не разумела сэнс
і філасофскую патрэбу
ў часе паст пэрфэкту.
я прывяла прыклад -

ён гаварыў, што кахае мяне,
пакуль не пачаў трахаць маю сяброўку. -

больш мая чатырнаццацігадовая
стрыечная сястра ў мяне не пыталася.
аднак тэст па ангельскай граматыкі
напісала на выдатна.


Рецензии