вОроны...

Са  зборніка  "Гішторыі  дзеда  Алега".
***
ВОРАНЫ.

Кожны  вечар, пАсеўшы  насУпраць, на  дрЭўца, –
назірАюць  за  мною,
бяз  сОраму,
як  дымлю  цыгарЭткаю, кАвачку  сЁрбая, 
і  шчэ  штосьці  пішу  на  папЕрцы, –
стогадовыя  чорныя  вОраны...
І  маўчаць...
І  маўчАнне  іх – дОбрае...

ЗвЫкся  з  імі,
вось  нЕшта ж, сядзяць  насцярОжана,
ад  мяне  не  чакАючы  кОрму,
назірАюць , –
і  што ж  я  там  чОркаю,
з  цыгарЭткай, пад  лЯмпай, на лоджыі,
папівАючы  кАвачку  гОркую, –
стогадОвыя  чОрныя  вОраны...
І  маўчаць...
І  маўчАнне  іх  Ёмкае...

Кожны  вечар  сядзяць, не  галОсяць,
і  з’яўлЯюцца  дУмкі  аднЕкуль,
можа   вОраны  мне  іх  прынОсяць,
І  зусІм  тыя  думкі  ня  чОрныя...
Мо, бядУюць  пра  тОе,
як  жывЕцца тут чалавЕку, 
стогадОвыя  мУдрыя  вОраны,
і  маўчаць....
Іх  маўчанне – мне  лЕкамі...
*+*
27 лістапада 2013г. 
**( Кожны – каждый; насУпраць – напротив; бяз  сОраму – без стыда; паперка – бумага;
не  чакАючы – не ожидая; кАвачка – кофеёчек; дУмкі  аднЕкуль – мысли откуда-то;
мне  лЕкамі – мне  лекарством).
 


Рецензии