бясконцасць

калі вакзалы сатруцца з твару зямлі -
не будзе дарогі адзін да аднаго.
мы паляцім.

мы будзем самымі прыгожымі птушкамі.

калі на зямлі не застанецца больш зямлі,
а будзе вада без пачатку і краю,
мы будзем тануць, узяўшыся за рукі,
мы будзе тануць i ствараць бясконцасць,
я абяцаю

як быццам восень дыхае ў нас над галавой.
і жоўтым лісцем вянчае,
пакідаючы кругі на паверхні вады.

цішэй.
не будзі нас.
тут бясконцасць.

24/11/2013


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →