ноябрь по-белорусски

я напішу табе на крылах лістапада
два словы - ты прасцей не знойдзеш.
сляпы ніколі не ўбачыць сонца,
аднак чамусьці ўнутры яго адчуе.
"павер мне" -
і разам згінуць
усе прастуды,
сумненні і туга.

я навучуся нас кахаць,
кахаць за два.
на зіму нам павінна хопіць.
я абяцаю цябе грэць.
майго цяпла таксама хопіць на нас дваіх,
як быццам ты ўва мне гарыш агнём
які навечна
пылае
і не згарае ўнутры.

я заспяваю, хоць не ўмею и спяваць.
і я згуляю з лёгкасцю любыя ноты.
усё проста.
толькі мне паабяцай,
што ты паверыш, нават калі будзе і нялёгка.

апошняя сняжынка растане на шчацэ,
я ўсміхнуся і скажу табе на вушка:
"вясна прыйшла,
ты чуеш, наша птушка
спявае прыгажэйшы і гучней?

ты толькі мне павер.
и лістапад ператворыцца ў зоркі.

04/11/2013


Рецензии