Жэня Яугенiя

Яўгеніі Янішчыц - ад шчырага сэрца прысвячаю.

Жэня…
Яўгенія…
ты  –  так далёка…  –  ў нябёсах  – 
паглядаеш на нас…
ну і, –   як табе нашыя лёсы?

Паглядзіць… ты ж мяне зразумееш, –   напэўна, –
бо, – жывем  нейк не так… мы жывем неяк  –  вельмі дрэнна:
за чаргою…  –   чарга  –  ў краму
–   дый, – не ў кніжную,
Жэнька, –   не…
Нехта стаў у чаргу  –   “па грамы”
–  дый,  –  не лёсу шчаслівага…  –  не.
А пасля,  –  (ў выходны адзіны) у святую нядзельку – 
мы ідзем не да храму, Яўгенія, –   
мы бяжым па сукенку.
Што з таго, –   што пісала калісь  –  пра “святое каханне”?
Што з таго, –   што крычала: “так нельга!” –  на развітанне?

Жэня…
Яўгенія…
ты  –  так далёка…  –  ў нябёсах  – 
паглядаеш на нас…
ну і, –   як табе  – “Белыя РОСЫ”?

21.11.2013.


Рецензии